Старонку ўкраінца-хрысціяніна ўнеслі ў беларускі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў
У рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у Беларусі трапіла Facebook-старонка Дзмітро Караля. Такое рашэнне 15 ліпеня 2026 года прыняў суд Наваполацка Віцебскай вобласці.
Мяркуючы па адкрытай старонцы, Дзмітро Кароль — украінец з Адэсы, хрысціянін, выпускнік Украінскага каталіцкага ўніверсітэта. Ён мае выразна ўкраінскую нацыянальную пазіцыю і, сярод іншага, ладзіў у Адэсе малітоўныя акцыі.





