Царква і палітычны крызіс у Беларусі

“Беларускі народ спазнаў нямала пакут ад розных рэжымаў”. Нунцый Антэ Ёзіч даў інтэрв’ю газеце “Слова Жыцця”

“Беларускі народ спазнаў нямала пакут ад розных рэжымаў”. Нунцый Антэ Ёзіч даў інтэрв’ю газеце “Слова Жыцця”

“Беларускі народ спазнаў нямала пакут ад розных рэжымаў”. Нунцый Антэ Ёзіч даў інтэрв’ю газеце “Слова Жыцця”
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Эксклюзіўны матэрыял у выданні Гродзенскай дыяцэзіі выйшаў з нагоды 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь.

Перадусім іерарх падзяліўся назіраннем, што лёс беларусаў не быў лёгкім ані ў мінулым, ані сёння: “Ён (народ) спазнаў нямала трагедый і пакут ад розных захопнікаў і рэжымаў, якія ў свой час яму навязваліся, на што людзі мала маглі паўплываць”. Спасылаючыся да сучаснасці, нунцый адзначыў эканамічныя здольнасці беларусаў, рэалізацыя якіх “апошнім часам сутыкаецца са шматлікімі цяжкасцямі з-за сур’ёзнага палітычнага крызісу і санкцый, што падрываюць эканоміку”.

Кажучы пра санкцыі, арцыбіскуп Ёзіч падкрэсліў, што “Святы Пасад падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з Беларуссю, каб даць грамадству надзею і новыя шляхі для палітычных рашэнняў на міжнародным узроўні”. Ён дадаў, што Ватыкан неаднаразова выступаў у падтрымку нашай краіны і ў мінулым, каб паспрыяць развіццю і дабрабыту беларускага грамадства. З гэтай нагоды ён выразіў меркаванне, што ўлада ў сваю чаргу можа “больш супрацоўнічаць з рэлігійнымі лідарамі і вернікамі, падтрымліваць іх і задавальняць іх патрэбы, каб тыя маглі лепш выконваць сваю рэлігійную місію”.

Каментуючы сітуацыю з адабраннем Чырвонага касцёла ў мінскіх вернікаў, нунцый адзначыў, што не ўспрымае гэтае здарэнне як “рану” для мясцовых парафіян, але як “інцыдэнт, які расследуецца ўладамі”. Разам з тым дзякуе ўладзе, што тая “перадала гістарычную Магілёўскую катэдру ў бязвыплатнае карыстанне католікам, якія дагэтуль павінны былі плаціць штомесячную арэнду”.

На пытанне пра стаўленне Папы Францішка да Беларусі, арцыбіскуп Ёзіч адказаў, што “Святы Пасад вельмі ўважліва сочыць за тым, што адбываецца ў краіне”. Разам з тым, са слоў нунцыя вынікае, што ў дадзены момант Пантыфік “больш заклапочаны суседнімі краінамі і вельмі засмучаны тым, што адбываецца ва Украіне”.

Іерарх таксама ахарактарызаваў беларусаў як міралюбівы, творчы, працавіты народ і выразіў захапленне рэлігійнасцю моладзі, якая адкрыта сведчыць пра вызнанне Хрыста.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава