Беларускі Беластока выйшлі на шпацыр-перформанс у падтрымку жанчын-палітвязняў

Аўтар

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Сёння з нагоды Дня палітвязня ў Беларусі, прысвечанага загінуламу ў калоніі Вітольдзе Ашурку, і салідарнасці з больш чым 1200 палітзняволенымі ў розных гарадах і краінах свету прайшлі акцыі падтрымкі.
Так, дзяўчыны Беластока выйшлі на сімвалічны шпацыр. Яны былі ў чорнай адзежы з біркамі імёнаў зняволеных у Беларусі жанчын і трымалі ў руках жоўтыя кветкі.
Адно з імёнаў — Рэзановіч Любові Аляксандраўны — жонкі святара Сяргея Рэзановіча, якую на гэтым тыдні трымалі на судовым паседжанні ў асобнай клетцы — так званым стакане.
