Актывiсты «Хрысцiянскай вiзii» супраць вайны

Аўтар

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Павел Латушка правёў сустрэчу з актывістамі праекта «Хрысціянская візія» у Варшаве
Суразмоўцы праінфармавалі кiраўнiка НАУ пра:
- сітуацыю ў рэлігійнай сферы Беларусі, якая знаходзіцца пад ціскам рэжыму Лукашэнкі. Захады рэжыму пашырыць падпарадкаванасць рэлiгiйных iнстытутаў у Беларусi;
- рэпрэсіі ў дачыненні да вернiкаў i рэлігійных дзеячаў Беларусі розных канфесiй, праз якія многія былі вымушаныя выехаць за межы нашай краіны;
У ходзе сустрэчы абмяркоўвалiсь наступныя пытаннi:
- чаму святары не праяўляюць сваю пазіцыю, хоць і з’яўляюцца ў апазіцыі да рэжыму Лукашэнкі;
- самаарганізацыя актывістаў з нізоў і магчымая роля ў Нацыянальна-вызваленчым руху;
- арганiзацыя рэлiгiйнага жыцця вернiкаў з Беларусi, якiя былi вымушаны пакiнуць Радзiму;
Павел Латушка звярнуў асаблiвую ўвагу на недапушчальнасць апаганення рэлігійных святыняў прысутнасцю i хлуслiвымi прамовамi дыктатара, якi падазраецца у вялiкай колькасцi злачынстаў як у дачыненнi да беларускага народу, так i ў адносiнах да Украiны i народу суседняй краiны.
Дамовіліся аб далейшым узаемадзеянні Народнага антыкрызіснага ўпраўлення з ініцыятывай «Хрысціянская візія».
