Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Сьвятлана і Сяргей Ціханоўскія — асобы года паводле польскага каталіцкага тыднёвіка Tygodnik Powszechny.

Сьвятлана і Сяргей Ціханоўскія — асобы года паводле польскага каталіцкага тыднёвіка Tygodnik Powszechny.

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Падводзячы вынікі 2021 года, аўтарытэтны польскі каталіцкі штотыднёвік Tygodnik Powszechny назваў Святлану і Сяргея Ціханоўскіх асобамі года.

Часопіс адзначае, што Сяргей Ціханоўскі быў асуджаны па надуманых абвінавачаннях, як і тысячы іншых пратэстоўцаў. Святлана ж, выйграўшы прэзідэнцкія выбары і апынуўшыся ў выгнанні, працягвае пераконваць міжнародную супольнасць у неабходнасці паслядоўнага ціску на беларускі рэжым і падтрымкі грамадзянкай супольнасці “пакуль не будуць вызваленыя ўсе нашы сябры, усе, каго мы кахаем”.

Польская каталіцкая прэса ўважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі. Пасля захопу Рамана Пратасевіча Tygodnik Powszechny выйшаў з яго партрэтам на вокладцы і рэдакцыйным артыкулам ксяндза Адама Банецкага. Неўзабаве іншы вядомы часопіс Przewodnik katolicki надрукаваў рэдакцыйны артыкул «Час прачнуцца дзеля Беларусі».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава