Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У Беларусі ўпершыню асвяцілі абраз, створаны з дапамогай ШІ

У Беларусі ўпершыню асвяцілі абраз, створаны з дапамогай ШІ

У Беларусі ўпершыню асвяцілі абраз, створаны з дапамогай ШІ

11 кастрычніка ў парафіі святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі (Віцебшчына) арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч упершыню ў Беларусі асвяціў абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту.

Абраз прысвечаны святому Карлу Акуцісу (1991-2006) – першаму святому з ХХІ стагоддзя, які пражыў толькі 15 гадоў, але шмат сілаў прысвяціў евангелізацыі ў інтэрнэце. Ён быў кананізаваны ў 2025 годзе і стаў вядомы як «святы ў джынсах і красоўках». Уважаецца заступнікам інтэрнэту і сучасных тэхналогій.

Абраз стваралі промт-інжынер Дзмітрый Кульпановіч у суаўтарстве дызайнера Андрэя Кабанава і фатографа Віктара Ведзеня, якія ў працэсе стварэння выявы скарысталіся дапамогай штучнага інтэлекту і іншых сучасных тэхналогій. Абраз стылізаваны пад мастацкі жывапіс і складае палатно 140х290 см.

«Сёння ў свет мы ўваходзім праз інтэрнэт. Чаго мы там шукаем? Святасці? Далёка не заўсёды. Абраз святога Карла павінен дапамагчы нам праз інтэрнэт знайсці Божую праўду, якая вядзе да святасці»,

– падсумаваў арцыбіскуп Кандрусевіч.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост