Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Каталічку і былую чыноўніцу з Бешанковічаў прызналі палітзняволенай

Каталічку і былую чыноўніцу з Бешанковічаў прызналі палітзняволенай

Каталічку і былую чыноўніцу з Бешанковічаў прызналі палітзняволенай

Праваабаронцы прызналі палітычнай зняволенай 56-гадовую Галіну Усцюгову з Бешанковічаў. Жанчына цяпер адбывае пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі № 4. Раней яе ўнеслі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».

Галіну Усцюгову асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле пяці палітычна матываваных артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні», «распальванне варожасці», «дыскрэдытацыю Беларусі» і заклікі да санкцый. Які менавіта тэрмін зняволення ёй прызначылі, пакуль невядома.

Усцюгова шмат гадоў узначальвала аддзел землеўпарадкавання Бешанковіцкага райвыканкама, была дэпутаткай раённага Савета, а пазней працавала ў раённым аддзеле статыстыкі. Яшчэ ў жніўні 2025 года пра яе пісала мясцовая дзяржаўная газета.

У адкрытым профілі жанчыны ў сацсетцы «УКантакце» пазначана, што яна каталічка. На сваёй старонцы Галіна дзялілася трансляцыямі каталіцкіх набажэнстваў і навінамі Касцёла.

Паводле звестак праваабаронцаў, Галіна Усцюгова адбывае пакаранне ў жаночай папраўчай калоніі № 4 у Гомелі.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост