Палітвязень Мікіта Емяльянаў ужо чатырнаццаць дзён трымае галадоўку
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Палітвязень Мікіта Емяльянаў ужо чатырнаццаць дзён трымае галадоўку. Стала вядома, што 11 кастрычніка яго змясцілі ў карцар на 20 содняў. У той жа дзень ён вырашыў распачаць галадаванне.
Мікіта галадуе на знак пратэсту супраць таго, што яму адмаўляюць у спатканні са святаром (адпаведную заяву ён напісаў яшчэ ўлетку).
Нагадваем, што «Хрысціянская візія» дапамагае арганізаваць сустрэчу палітвязняў са святарамі, перадаць рэлігійную літаратуру і гэтак далей. Часам гэта атрымліваецца, хоць, нажаль, мы не можам гарантаваць поспеху. Па гэтых пытаннях заклікаем пісаць на пошту believeinprison@protonmail.com або ў чат-бот @christianvisionBot.