Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Карыкатура і знак Крыжа

Карыкатура і знак Крыжа

Placeholder
Аўтар
Вячаслаў Барок

ВячаслаўБарок

Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.

Крыж — знак, якому будуць супраціўляцца. (пар. Лк 2,34)
Крыж — гэта мяжа паміж дабром і злом.
Крыж — сімвал перамогі дабра і сімвал паразы зла.
Крыж — змушае сказаць «non possumus».

Сімвалічна, што ў Беларусі барацьба з крыжом і спроба яго знеслаўлення адбываецца на пярэдадні хрысціянскіх святаў.
Так, у 2019г., перад Пасхальнымі святамі, меў месца Курапацкі крыжалом.
А ў 2021 — на пярэдадні свята ўзвышэння крыжа, якое католікі святкуюць 14 верасня, адбылася прафанацыя святого знака Крыжа, праз публікацыі ў газеце «Мінская праўда» (№ 68 ад 7 верасня 2021 года).

Хіба таму, як газета і ёсць часткай самой улады, то і прадстаўнікі ўлады, спрабавалі, маім меркаваннем, няўдольна выбачацца.
….
Чаму гэта выглядае неўдольна? Таму што тут усе паясненні і выбачэнні ўлады аб стаўленні да Касцёла будуць з’яўляцца пустымі словамі, аж пакуль не будзе заведзена па зместу надрукаваных матэрыялаў праверка аб наяўнасці ў іх складу крымінальнага злачынства.

Чаму неабходна крымінальнае раследванне? Таму што павінен захавацца прынцып справядлівасці і кожны павінен адказаць за свае ўчынкі.
Інакш, запэўневанні ўладаў аб канфесійным міры ў Беларусі проста пустаслоўе, бо без справядлівасці міру і супакою няма.

Ведаеце, ва ўсёй гэтай бруднай сітуацыі, мне хацелася б звярнуць увагу на салідарнасць усіх сумленных хрысціянаў, якія выступілі ў падтрымку католікаў у Беларусі і ў абароне паважлівага стаўлення да крыжа. Гэта добра, што крыж стаў для вернікаў мяжой дапушчальнага.
Асабліва варта падкрэсліць афіцыйную пазіцыю Касцёла ў Беларусі, якая была агучана праз заяўленне ККББ. Вуснамі біскупаў, Касцёл асудзіў публікацыю «Мінскай праўды» і расцаніў яе як распальванне варожасці.

Асабіста самаму мне, калі чытаў тое паведамленне, прагадаліся славутыя словы «Non possumus». «Не можам». Якія гістарычна касцёлам выкарыстоўваліся не аднойчы і акурат тады, калі трэба было правесці мяжу паміж дабром і злом.

«Не можам» казалі апосталы, калі загадвалі ім замаўчаць і слухаць свецкую ўладу (Дз 4,20).
«Не можам» заяўляў у XVI ст. Папа рымскі Кліменс VII, калі кароль Англіі Генрых VIII звярнуўся з просьбай аб разводзе з Кацярынай Арагонскай.
«Не можам» пачуў Напалеон ІІІ ад папы , калі той патрабаваў аддаць правінцыю Раманьё каралю Італіі.

«Не можам» сказаў таксама ў 1953 г. прымас Польшчы кардынал Стэфан Вышынскі, кіраўнік Касцёла, калі падпісаваў мемарандум да камуністычнай улады, ў якім Касцёл у Польшчы акрэсліў яўна свае пазіцыі ў змаганні са злом, якое неслі камуністы, і не згадзіўся падпарадкавацца ўладам.

Сёння, 12.09.2021года, кардынала Вышынскага беатэфікавалі, прызналі блаславёным.

Каб зразумець у чым сутнасць яго гераізму, я прыгадаю некалькі фактаў з яго жыцця.

…у 1944г. уступіў у шэрагі Арміі Краёвай і прымаў удзел у Варшаўскім паўстанні. Будучы ўжо прымасам Польшчы, 3 гады адседзеў у зняволенні, але так і не пайшоў на супрацоўніцтва з камунтстамі, хоць яго і здраджвалі найбліжэйшыя супрацоўнікі.

… меў і духоўны незломны стрыжань.

У выніку стаў сумленнем усёй Польшчы, бо не пайшоў на кампраміс са злом!
Яго словы «з д’яблам немагчыма дагаварвацца, але з людзьмі можна», добра адлюстроўваюць хрысціянскую пазіцыю.

У 30-я гады шмат пісаў пра небяспеку камунізма і бальшавізма. У 1936 г. напісаў артыкул, у якім барацьбу з імі прадставіў, як апошнюю бітву паміж дабром і злом, любоўю і ненавісцю.

Змагаўся з камуністычнай ідэалогіяй, але маліўся за тых самых камуністаў. Нават цэлебраваў Імшу за першага сакратра партыі, які трымаў яго ў вязніцы….

Сёння я малюся праз заступніцтва блаславёнага кардынала Вышынскага за нашу краіну. Каб уся Беларусь у адзін голас магла сказаць: не можам жыць без сумлення, без законаў; не можам згаджацца з прафанацыяй крыжа; не можам талераваць перманэнтнае ламанне правоў чалавека, як і моўчкі назіраць за людзкім катаваннем, што адбываецца сёння за кратамі, бо кожны чалавек ёсць вобраз Божы. Чалавек, як крыж — знак Хрыста.

А таму не можам, больш нічога не рабіць, калі ў Беларусі ёсць ужо амаль 50 тысяч незаконна пацярпелых ахвяраў рэжыму.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава