Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У Мінску пасля больш як 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара Анатоля Парахневіча

У Мінску пасля больш як 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара Анатоля Парахневіча

У Мінску пасля больш як 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара Анатоля Парахневіча

У Мінску на гэтым тыдні пачаўся суд па крымінальнай справе пробашча парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна ксяндза Анатоля Парахневіча, паведамляе Katolik.life. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме, афіцыйнай інфармацыі пра справу няма.

66-гадовага святара затрымалі ў сярэдзіне сакавіка. Ён знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 200 дзён. Паводле звестак вернікаў, ксяндза ўтрымліваюць у СІЗА КДБ і абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».

У апошнія месяцы вернікі не мелі інфармацыі ні пра стан Парахневіча, ні пра ход следства.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост