Арганізацыя малітваў, сімвалічных дзеянняўВаланцёрская дзейнасцьМіжнародная царкоўная салідарнасцьПа-беларуску

9 студзеня ў Белведэры адбылася выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў Ксішы Ангелавай

У Палацы польскіх прэзыдэнтаў учора адбыўся прыём для беларусаў. Прэзідэнт Анджэй Дуда і прэзідэнт-элект Святлана Ціханоўская выступілі з кароткім словам да прадстаўнікоў дыяспары.

Падчас мерапрыемства, на якім прысутнічалі і беларускія, і польскія палітыкі, праходзіла выстава партрэтаў сяброўкі «Хрысціянскай Візіі» мастачкі Ксішы Ангелавай.
На скарочанай выставе былі прадстаўлены партрэты лідэраў беларускай апазіцыі, якія зараз знаходзяцца ў зняволенні.

Нагадаем, што многія з іх — Максім Знак, Ігар Лосік, Марыя Калеснікава, Сяргей Ціханоўскі знаходзяцца ў рэжыме інкамунікадо ад 8 месяцаў. Учора ж споўнілася роўна 11 месяцаў, як аб Міколы Статкевічу няма аніякіх звестак.

Падчас мерапрыемства ўсім прысутным было прапанавана напісаць паштоўкі палітвязням, што многія і зрабілі.