За экстрэмізмКАНФЕСІІНавіныПа-беларускуПЕРАСЛЕДПраваслаўная ЦаркваХрысціяне за кратамі

Затрыманы гродзенскі праваслаўны вернік

4 студзеня ў Гродна быў затрыманы завадчанін Максім Коршак, паведамляе «Наша Ніва».

Хлопца абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і рэгістрацыі ў чат-боце плана «Перамога».

Максім Коршак — беларускамоўны гродзенец з праваслаўнай сям’і. Мае рэпутацыю шчырага і сумленнага чалавека. Наведваў набажэнствы ў Занёманскай Свята-Уладзімірскай царкве.