Царква і палітычны крызіс у Беларусі

7 сутак арышту ў ксяндза Вячаслава Адамовіча

7 сутак арышту ў ксяндза Вячаслава Адамовіча

7 сутак арышту ў ксяндза Вячаслава Адамовіча
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

З’явілася пастанова Мёрскага суда ад 29 мая ў дачыненні да мясцовага ксяндза, па якой можна вызначыць, што гаворка ідзе пра пробашча парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Якая Носіць Скапулярый ў Ідолце (Мёрскі раён Віцебскай вобласці) Вячаслава Адамовіча. Нагадаем, ён быў затрыманы 25 мая (тады былі затрыманы яшчэ адзін ксёндз і грэка-каталіцкі святар).

Згодна з пастановай святар абвінавачваўся па двух артыкулах: 19.11 ч. 2 («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») і 24.23 ч. 1 («удзел у масавых мерапрыемствах») КаАП. У адной з сацсетак у ксяндза знайшлі падпіску на суполку і старонку са спіса так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў, а ў другой у стужцы профілю знайшлі выяву палотнішча бел-чырвона-белага сцяга з гербам «Пагоня».

За абодва артыкула яму далі 7 сутак арышту.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава