Стала вядома пра затрыманне яшчэ аднога каталіцкага святара

Сёння быў затрыманы пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Якая Носіць Скапулярый ў Ідолце (Мёрскі раён Віцебскай вобласці) Вячаслаў Адамовіч.

На сёння гэта ўжо трэці затрыманы святар у Віцебскай вобласці. Апроч яго былі затрыманыя а. Аляксандар Шаўцоў з Полацку і кс. Андрэй Кулік з Мёраў.

Ва ўсіх святароў забралі тэлефоны і кампутары.