КАНФЕСІІЛісты і зваротыМОВЫПа-беларускуРыма-Каталіцкая ЦаркваСЛОВЫ

Зварот беларускіх каталікоў да біскупаў

Шаноўныя каталіцкія біскупы Беларусі,

у сувязі з пачаткам расійскай агрэсіі на Украіну і выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі ў якасці плацдарма для расійскіх войскаў, мы патрабуем склікаць пазачарговае паседжанне ККББ.

Ва Украіне вайна — вы называеце гэта “канфлікт” і прапануеце маліцца.

Але:

  • 400 тыс уцекачоў з Украіны — вы маўчыце. 
  • Напад адбываецца з тэрыторыі Беларусі — вы маўчыце.
  • Гінуць мірныя жыхары, руйнуюцца гарады — вы маўчыце.
  • Тысячы забітых салдат з арміі агрэсараў — вы маўчыце.
  • Адбываецца фактычная акупацыя нашай краіны — вы маўчыце.
  • Тысячы палітвязняў — вы маўчыце. 
  • У нядзелю арыштаваныя каля 800 пратэстоўцаў супраць вайны толькі ў Менску — вы маўчыце.
  • Моліцеся, але маўчыце.


Украінскія біскупы, святары і вернікі глядяць на беларускі касцёл і не могуць зразумець, чаму мы, іх браты і сёстры, маўчым. 


Мы просім і патрабуем:

— пачаць збор гуманітарнай дапамогі для жыхароў Украіны (выкарыстоўваючы сетку парафій, нацыянальны і дыяцэзільныя Caritas);

— арганізаваць бесперапыннае малітоўнае чуванне ва ўсіх касцёлах Беларусі з мэтай спыннення вайны і вяртання справядлівасці;


— даць ясную і зразумелую маральную ацэнку агрэсіі расійскіх войскаў супраць Украіны, удзелу ў гэтым Беларусі і магчымай мабілізацыі, якая адбываецца ці плануецца.

Мы, каталікі Беларусі і людзі добрай волі, не згодныя на маўчанне і бяздзеянне. Мы не просім, а патрабуем склікаць паседжанне ККББ і арганізаваць працоўную групу, якая б займалася арганізацыяй каталікоў і ўсіх беларусаў, якія б хацелі далучыцца да нашых ініцыятываў.

З павагай,

каталікі Беларусі

Крыніца