Зварот беларускіх каталікоў да біскупаў


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Шаноўныя каталіцкія біскупы Беларусі,
у сувязі з пачаткам расійскай агрэсіі на Украіну і выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі ў якасці плацдарма для расійскіх войскаў, мы патрабуем склікаць пазачарговае паседжанне ККББ.
Ва Украіне вайна – вы называеце гэта “канфлікт” і прапануеце маліцца.
Але:
- 400 тыс уцекачоў з Украіны – вы маўчыце.
- Напад адбываецца з тэрыторыі Беларусі – вы маўчыце.
- Гінуць мірныя жыхары, руйнуюцца гарады – вы маўчыце.
- Тысячы забітых салдат з арміі агрэсараў – вы маўчыце.
- Адбываецца фактычная акупацыя нашай краіны – вы маўчыце.
- Тысячы палітвязняў – вы маўчыце.
- У нядзелю арыштаваныя каля 800 пратэстоўцаў супраць вайны толькі ў Менску – вы маўчыце.
- Моліцеся, але маўчыце.
Украінскія біскупы, святары і вернікі глядяць на беларускі касцёл і не могуць зразумець, чаму мы, іх браты і сёстры, маўчым.
Мы просім і патрабуем:
– пачаць збор гуманітарнай дапамогі для жыхароў Украіны (выкарыстоўваючы сетку парафій, нацыянальны і дыяцэзільныя Caritas);
– арганізаваць бесперапыннае малітоўнае чуванне ва ўсіх касцёлах Беларусі з мэтай спыннення вайны і вяртання справядлівасці;
– даць ясную і зразумелую маральную ацэнку агрэсіі расійскіх войскаў супраць Украіны, удзелу ў гэтым Беларусі і магчымай мабілізацыі, якая адбываецца ці плануецца.
Мы, каталікі Беларусі і людзі добрай волі, не згодныя на маўчанне і бяздзеянне. Мы не просім, а патрабуем склікаць паседжанне ККББ і арганізаваць працоўную групу, якая б займалася арганізацыяй каталікоў і ўсіх беларусаў, якія б хацелі далучыцца да нашых ініцыятываў.
З павагай,
каталікі Беларусі