Зняволенаму каталіку Анджэю Пачобуту дадалі новы артыкул

Аўтар

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Анджэй Пачобут — палітвязень за кратамі ўжо амаль паўтара гады. Ён праходзіць па т. з. «польскай справе» з арт. 130 КК («Распальванне варажнечы»), але як стала вядома БАЖ, яму дадалі новы артыкул — 361 КК — «Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы».
Справа журналіста і актывіста Саюза палякаў неўзабаве будзе перададзеная ў суд.
