НавіныПЕРАСЛЕДПратэстанцкія цэрквыХрысціяне за кратамі

Затрыманы евангельскі вернік і экскурсавод Алесь Варыкіш

Алеся Варыкіша затрымалі разам з экскурсаводам Іванам Сацукевічам падчас паездкі ў вёску Семежаў у Менскай вобласці на абрад “Калядных цароў” — пра гэта паведаміла Радыё Свабода. У экскурсійным выездзе на аўтобусе бралі ўдзел больш за 80 чалавек. Экскурсаводы і ўдзельнікі экскурсіі былі затрыманыя ў Грозаве Капыльскага раёну, потым вызваленыя ўсе, апроч Варыкіша і Сацукевіча.

Абрад «Калядных цароў» (уключаныя ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO).

Алесь Варыкіш — евангельскі вернік, прыхаджанін баптыскай царквы «Міласць Божая». Ён таксама зьяўляецца аўтарам шэрагу паэтычных твораў і м’юзікла аб гістарычнай спадчыне Рэфармацыі ў Беларусі і складаным лёсе рэфарматара і канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага. Творы Варыкіша былі пастаўлены на тэатральных сцэнах Менску і шэрагу абласных і раённых цэнтраў.