Папа Францішак узгадаў Беларусь

Гэта адбылося падчас агульнай аўдыенцыі пантыфіка 11-га студзеня. Падчас мерапрыемства папа прысвяціў некалькі хвілін малітве за Украіну перад копіяй абраза Маці Божай Жыровіцкай у Рыме. Папа узгадаў, што гэта ікона “ўшаноўваецца ў Беларусі”.

Трэба дадаць, што Святы Айцец ужыў менавіта слова “Belarus”, не італьянскае слова “Bielorussia”.

Апошні раз пантыфік узгадваў Беларусь у сваёй прамове ў лістападзе 2021 г. Тады ў сувязі з мігранцкім крызісам ён узгадваў “пра тых, хто знаходзіцца на мяжы Беларусі”.