Затрыманы евангельскі вернік і экскурсавод Алесь Варыкіш


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Алеся Варыкіша затрымалі разам з экскурсаводам Іванам Сацукевічам падчас паездкі ў вёску Семежаў у Менскай вобласці на абрад “Калядных цароў” – пра гэта паведаміла Радыё Свабода. У экскурсійным выездзе на аўтобусе бралі ўдзел больш за 80 чалавек. Экскурсаводы і ўдзельнікі экскурсіі былі затрыманыя ў Грозаве Капыльскага раёну, потым вызваленыя ўсе, апроч Варыкіша і Сацукевіча.
Абрад «Калядных цароў» (уключаныя ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO).
Алесь Варыкіш – евангельскі вернік, прыхаджанін баптыскай царквы “Міласць Божая”. Ён таксама зьяўляецца аўтарам шэрагу паэтычных твораў і м’юзікла аб гістарычнай спадчыне Рэфармацыі ў Беларусі і складаным лёсе рэфарматара і канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага. Творы Варыкіша былі пастаўлены на тэатральных сцэнах Менску і шэрагу абласных і раённых цэнтраў.