З журфака БДУ звольніўся кандыдат філалагічных навук і доктар тэалогіі Алесь Дуброўскі


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
26 жніўня з кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ звольніўся «па пагадненні бакоў» кандыдат філалагічных навук, доктар тэалогіі, дацэнт, паэт і літаратуразнаўца Алесь Дуброўскі.
Загадчык кафедры Віктар Іўчанкаў палічыў, што Дуброўскі парушыў карпаратыўную этыку. Пад гэтым разумелася падпісанне ім калектыўных зваротаў супраць гвалту і беззаконня.
Дуброўскі выкладаў на журфаку БДУ з 2010-га года, сёлета ён быў пераабраны па конкурсе.
Вось як апісаў сваё звальненне Дуброўскі ў каментары для “Хрысціянскай візіі”:
«Для мяне стала абсалютна немагчымым працаваць у такой сітуацыі на такім факультэце і з такім загадчыкам кафедры. Для майго звальнення спатрэбіліся менавіта ўсе тры фактары. Спадар Іўчанкаў поўнасцю пераканаў мяне ў шчырасці свайго служэння дзяржаўнай ідэалогіі. Я сапраўды прапаноўваў яму развітацца са мной яшчэ ў мінулым жніўні; мая віна толькі ў тым, што тады я не назваў яму сапраўдную прычыну. Аднак у дыпламатычнай форме ўжо тады я дастаткова зразумела абазначыў сваю пазіцыю, таму далейшыя дзеянні загадчыка кафедры, у тым ліку якія адбываліся за маёй спінай, я вымушаны кваліфікаваць як цкаванне. У выніку я быў пераабраны па конкурсе, быў падпісаны кантракт яшчэ на год, але ў самы дзень, калі гэтае абранне адбылося, загадчык кафедры абвінаваціў мяне ў “парушэнні карпаратыўнай этыкі”, пасля чаго я сапраўды паабяцаў яму, што звольнюся сам».