«Як звычайна зычу людзям, якія аддалі незаконныя загады…, каб іх сэрцы адкрыліся Божаму поклічу»: новы ліст Вольгі Залатар
![«Як звычайна зычу людзям, якія аддалі незаконныя загады…, каб іх сэрцы адкрыліся Божаму поклічу»: новы ліст Вольгі Залатар](https://belarus2020.churchby.info/wp-content/uploads/2022/08/photo_2022-08-28_22-39-40.jpg)
![Хрысціянская візія](https://belarus2020.churchby.info/wp-content/uploads/2020/09/Screen-Shot-2020-09-16-at-16.49.34-e1642676338804-100x100.png)
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У новым лісце ад Вольгі Залатар, які апублікаваў канал «Вясна: Палітвязні Беларусі», пра яе рэгулярную малітву:
💬 «Ужо тыдзень як я размеркавана ў атрад і засвойваю працэс тэрмаапрацоўкі. Мая брыгада зараз шые летнія міліцэйскія курткі. Я іх прасую. І заўсёды малюся. Унутры мяне бесперапынна гучыць музыка. Дарма, што не маю ні слыха, ні голаса, каб спяваць. Затое мае дзеткі музычна адораныя. І здольныя ў мастацтве.
Па-ранейшаму, я вяду маналог. Нават на Вялікдзень мне не аддалі ніводнага віншавання. Як звычайна зычу людзям, якія аддалі незаконныя загады і іх выканаўцам усяго добрага, каб іх сэрцы адкрыліся Божаму поклічу і яны пакаяліся ва ўчыненным зле».