Верніку не далі паўдзельнічаць у штогодняй пілігрымцы. Сілавікам не спадабалася вокладка пашпарта
Віцебскі актывіст і грэка-каталіцкі вернік Барыс Хамайда вядомы далека за мяжамі свайго горада. Ён штогод удзельнічае ў пілігрымцы. Адправіўся ён і ў гэтым годзе — у веску Росіцу ў Верхнядзвінскім раёне, дзе ладзяцца ўрачыстасці з нагоды 80-й гадавіны мясцовых мучанікаў-марыянаў.
Але яго затрымалі памежнікі. Росіца знаходзіцца недалёк ад памежжа з Латвіяй. Таму там яны вядуць частыя праверкі.
Як паведамляе «Наша Ніва», памежнікі хадзілі па дызелі, правяралі пашпарты. Убачылі ў Барыса Ханонавіча водкладку з Пагоняй, а потым, як выйшлі ў Бігосаве, дагналі яго і затрымалі. Вядома, што віцебляніна павезлі ў Верхнядзвінск.