У Варшаве распачаліся праваслаўныя богаслужэнні па-беларуску

Аўтар

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
19 сакавіка, у нядзелю Крыжапаклонную, была праведзена першая нядзельная літургія па-беларуску ў Варшаве. Для беларусаў, якіх сабралася на службу каля паўсотні чалавек, служыў святар Андрэй Кузьма.
Гасцінны прыход св. Рыгора Перадзэ (ul. Lelechowska, 5), дзе богаслужэнні адбываюцца па-польску, ласкава прывітаў у сябе беларускую праваслаўную супольнасць Польшчы. Наступная служба адбудзецца 30 красавіка.
Далучайцеся да групы «Праваслаўная Варшава».