Аб'явыПа-беларускуСПРАВЫХРЫСЦІЯНСКАЯ ВІЗІЯ

У Варшаве адбудзецца вялікая прэс-канферэнцыя па тэме палітвязняў і дапамогі іх сем’ям

Цягам апошняга тыдня студзеня ў Беларусі адбываліся затрыманні людзей, якія падазраюцца ў атрыманні дапамогі ад гуманітарнага праекта INeedHelpBy, рэпрэсіі закранулі больш за дзвесце чалавек.

У пятніцу, 9 лютага, у 14.00 на прэс-канферэнцыі прававую ацэнку сітуацыі дадуць эксперты ПЦ «Вясна», фондаў BYSOL і BYHELP, фонду «Краіна для Жыцця», ініцыятывы Dissidentby і грамадскай арганізацыі «Хрысціянская Візія».

Эксперты падзеляцца сваім бачаннем, агучаць карысныя рэкамендацыі для ўсіх, хто ўключаны ў працэс падтрымкі і дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій.

Беларускі Моладзевы Хаб (Варшава, вуліца Doźynkowa, 6a).
Рэгістрацыя не патрэбная, уваход вольны