Сёння споўнілася 70 гадоў архіепіскапу Арцемію (Кішчанку), які з 1996 па 2021 гады кіраваў Гродзенскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Жнівень-2020 зрабіў уладыку Арцемія чалавекам-легендай. Тады ён адкрыта асудзіў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў і гвалт над мірнымі грамадзянамі. Гэта ўразіла не толькі праваслаўных: ніякай “дыпламатыі”, ніякіх заклікаў да абстрактнага міру, ніякіх разваг у стылі “за ўсё добрае супраць усяго дрэннага” — толькі жорсткая і рэзкая праўда прарочага слова.
Калі менш чым праз год Сінод БПЦ выштурхнуў архіепіскапа Арцемія на пенсію нібыта “па стане здароўя”, гэта не пахіснула статус чалавека-легенды, а наадварот, умацавала яго. Уладыка Арцемій ведаў кошт смеласці, але выбраў быць смелым.
І зараз архіепіскап Арцемій не адзінокі. Унутры Праваслаўнай Царквы ёсць і святары, і міране, якія арыентуюцца на прыклад уладыкі, яго словы і справы.
Група “Хрысціянская візія” адзіным сэрцам і адзінымі вуснамі віншуе ўладыку з юбілеем, жадаючы здароўя, натхнення і сіл.
Аксіёс!