Сёння праваабаронцы прызналі палітвязнем евангельскага верніка Віталя Прынесліка

Аўтар

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Гэта паведамляе “Вясна”. Разам з жонкай Лізаветай яны былі затрыманыя ў лютым гэтага года. Жонку адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, Віталя пакінулі пад вартай.
Суд над Віталём і Лізаветай распачнецца 29 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Яны абвінавачваюцца па арт. 342 КК («групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
Прынеслікі — прыхаджане царквы «Новае жыццё».