Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею падчас яго візіту ў Вільню

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею падчас яго візіту ў Вільню

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею падчас яго візіту ў Вільню

Святлана Ціханоўская перадала ліст Канстанцінопальскаму патрыярху Варфаламею, які 6–7 чэрвеня знаходзіўся з візітам у Літве. У ім яна падзякавала за беларускую парафію Усяленскага патрыярхату ў Вільні і адзначыла значэнне царквы для беларусаў у выгнанні.

Ліст патрыярху перадаў дарадца Ціханоўскай у дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі — пра гэта ён расказаў Белсату. Ён таксама падарыў Варфаламею адноўлены слуцкі пояс — як сімвал беларускай гісторыі і спадчыны ВКЛ.

Падчас візіту Варфаламей сустрэўся з праваслаўнай супольнасцю Канстанцінопальскага патрыярхату ў Літве, у тым ліку з прадстаўнікамі беларускай парафіі.

Фота: Белсат


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост