Святлана Ціханоўская падтрымала архіепіскапа Арцемія
Аўтар
Святлана Ціханоўская зрабіла зварот з падтрымкай архіепіскапа Арцемія.
Рашэннем Сінода БПЦ архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій быў адпраўлены ў адстаўку. У жніўні ён адкрыта выступіў супраць гвалту з боку сілавікоў і падтрымаў народ. «Царква ня павінна Быць абыякавай. Маўчаннем прадаецца Бог», – казаў архіепіскап Арцемій. Яго шчырая сумленнасць стала прычынай яго адстаўкі.
Ціханоўская: «Мяне, як і многіх беларусаў, засмучае тая несправядлівасць, якая адбылася з вамі. Як засмучаюць мяне пакуты ўсіх беларусаў, якія церпяць за праўду. Менавіта гэтае абурэнне і жаданне аднавіць справядлівасць і матывуе нас на тое, каб працягваць гэтую складаную барацьбу. Такія людзі, як вы, натхняюць нас змагацца дзеля праўды. Дзякуй вам».