КАНФЕСІІПа-беларускуПраваслаўная ЦаркваРыма-Каталіцкая Царква

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з мэрам Вільнюса размаўляла пра патрэбы беларускіх вернікаў

Сёння адбылася сустрэча (https://t.me/tsikhanouskaya/3822) лідэркі беларускіх дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай з мэрам Вільнюса Валдасам Бянскунскасам. Сярод шэрагу іншых пытанняў, Ціханоўская закранула патрэбы беларускіх вернікаў.

Нагадаем, што ў Вільнюсе с вясны 2023 года дзейнічае беларускі праваслаўны прыход (https://t.me/ortovilnya) у гонар Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы, з лета богаслужэнні праходзяць у памяшканні на вул. Бокшто, у капліцы ў гонар св. Лявонція Карповіча.