Папа Францішак звярнуўся да беларусаў
Біскуп Аляксандр Яшэўскі, які прымае ўдзел у Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў у Ватыкане і прадстаўляе там Беларусь, папрасіў пантыфіка сказаць некалькі словаў для сваіх суайчыннікаў.
“Вітаю ўсіх вас. Няхай Пан шчодра вас благаславіць. Малюся за вас, за ўсю Беларусь і вы маліцеся за мяне”, — сказаў папа.
Магілёўскі біскуп апублікаваў відэа ў сваім інстаграме.