Сьвятлана Ціханоўская абмяркавала з прэзідэнтам Ісландыі ўсталяваньне ў Рэйк’явіку помніка Торвальду Вандроўніку
Падчас сваіх міжнародных візітаў Сьвятлана Ціханоўская ня толькі вядзе палітычныя і эканамічныя перамовы, але і спрыяе культурным сувязям паміж Беларусьсю і замежнымі краінамі. Так днямі яна абмеркавала з прэзідэнтам Ісландыі ўсталяваньне ў Рэйк’явіку помніка Торвальду Вандроўніку — паўлегендарнаму ісландскаму місіянеру канца Х стагодзьдзя. Ён лічыцца адным з першых, хто прынёс хрысьціянства на беларускія землі. Паводле гэтай версіі Полацк мог быць хрысьціянскім горадам яшчэ пры князі Рагвалодзе.
Фрэска з касьцёла ў Расонах, дзе служыць ксёндз Вячаслаў Барок