Прайшоў суд над праваслаўнай верніцай, даследчыцай новамучанікаў Валерыяй Чарнаморцавай
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
18 кастрычніка 2022 года Валерыя была затрымана сілавікамі, у кватэры прайшоў вобшук. Яе адправілі на суткі, але потым перавялі ў СІЗА-1. 31 кастрычніка 2022 года яна прызнана праваабаронцамі палітзняволенай.
Валерыя праходзіла па «народным» 342-м артыкуле КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Працэс у Савецкім судзе Мінска вяла суддзя Вольга Емяльянчанка.
Валерыі Чарнаморцавай суддзя дала 2,5 гады «хатняй хіміі».
Яе адпусцілі ў зале суда. З улікам адседжаных у СІЗА 3 месяцаў ёй застанецца 2 гады «хіміі».