Радыё Свабода апублікавала ўрывак з ліста студэнткі-палітзьняволенай Вікторыі Гранкоўскай.


Радыё Свабода апублікавала ўрывак з ліста студэнткі-палітзьняволенай Вікторыі Гранкоўскай. У кароткай цытаце тры разы згадваецца Бог. Усе тры разы – у сталых фразах, якія даўно ўвайшлі ў паўсядзённую мову і ўжываюцца проста як выразы. Але як жа зьмяняецца вага такіх словаў у кантэксьце, у якім яны напісаныя!