Прыйшоў адказ ад Мінінфарму на петыцыю супраць антыкаталіцкай публікацыі «Мінскай праўды»
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Учора прыйшоў адказ ад Мінінфарму на петыцыю супраць антыкаталіцкай публікацыі «Мінскай праўды», якую падпісала 174 чалавекі. Тэкст адказу:
«Міністэрства інфармацыі пісьмова запатрабавала ад рэдакцыі газеты «Мінская праўда» прыняць меры па недапушчэнні публікацый матэрыялаў, як у выпуску ад 07.09.2021, у далейшым. Мінскім аблвыканкам сумесна з кіраўніцтвам ІА «Мінская праўда» праведзена рабочая нарада, на якой выпрацаваны меры па недапушчэнні такіх сітуацый».
Нагадаем, што сам сайт petitions.by, на якім была створаная дадзеная петыцыя, 6 жніўня быў заблакаваны тым жа Міністэрствам інфармацыі, якое назвала яго пляцоўкай «для сбора подписей под петициями протестного характера, направленных на дестабилизацию обстановки в Республике Беларусь». Але цяпер Мінінфарм дае афіцыйны адказ «дэстабілізатарам» і фактычна пагаджаецца з імі, што публікацыя «Мінскай праўды» была памылкай.