Памёр палітзняволены мастак і іканапісец Алесь Пушкін
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Сёння жонцы Алеся паведамілі, што зняволены памёр ў рэанімацыі. Некаторыя СМІ патэлефанавалі ў інстанцыі, дзе мог знаходзіцца мужчына, і там пацвердзілі, што яго не стала.
Алесь Пушкін быў асуджаны на 5 гадоў калоніі строгага ражыму за выяву партызана, які змагаўся з саветамі. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК). Падчас абвяшчэння прысуду Алесь гучна гаварыў і распрануўся, каб былі бачныя парэзы на жываце ў выглядзе крыжа. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар.
Ён даведаўся пра сваю справу, знаходзячыся ва Украіне, але вярнуўся ў Беларусь, бо, як ён тлумачыў, не разглядаў варыянт заставацца за мяжой.
Мастак вядомы тым, што рабіў роспісы для некаторых цэркваў і касцёлаў, рэстаўраваў старыя роспісы. Рабіў шмат перфомансаў, у тым ліку з рэлігійным складнікам. З-за іх яго неаднойчы затрымлівалі. У 1996-1997 гг. мастак распісаў царкву св. Мікалая ў Бабрах, дзе выявіў сярод грэшнікаў Аляксандра Лукашэнку і мітрапаліта Філарэта ў атачэнні амапаўцаў. Фрэску потым замалявалі, царква згарэла ў лютым 2011 г.
У сераду 12 ліпеня ў праваслаўны прыходзе Дабравешчання Усясветнага Патрыярхату ў Вільні (адрас: вул. Bokšto 4) адбудзецца паніхіда па спачылым мастаку а 18 гадзіне.