Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Падведзеныя вынікі галасавання: пры беларускай царкве ў Лондане створаць мемарыял памяці ахвяраў 2020-2021 гг. і ўсіх ахвяраў рэпрэсій ад 1918 года

Падведзеныя вынікі галасавання: пры беларускай царкве ў Лондане створаць мемарыял памяці ахвяраў 2020-2021 гг. і ўсіх ахвяраў рэпрэсій ад 1918 года

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Прагаласавалі 679 чалавек і 40% падтрымалі ідэю аб мемарыяле памяці ахвяраў 2020-2021 гг і ўсіх ахвяраў рэпрэсій ад 1918 года.
Наступным этапам у працэсе стварэння павінна быць абмеркаванне ідэі мемарыяла.

Запрашаем усіх жадаючых падзяліцца сваімі ідэямі (малюнкі, прэзентацыі, выявы, г.д.) пры асабістай сустрэчы.
Калі: 12 лістапада 2021 г. у 19:00
Дзе: Marian House, Holden Avenue, North Finchley, London, N12 8HY

Праграма вечара будзе абвешчана на наступным тыдні, але ўжо сёння мы можам пацвердзіць, што вечар пачнецца паніхідай па загінулым 12 лістапада 2020 г. Рамане Бандарэнку.

Паводле NADZEYA: INFO Belarus in UK


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава