Ökumenisches Gebet für Frieden, Freiheit und Gerechtigkeit in Belarus / Экуменічны малітоўны чын за мір, свабоду і справядлівасць у Беларусі

Lied “Творца зор і ўсіх свяцілаў” / „Gott heilger Schöpfer aller Stern“

1 Творца зор і ўсіх свяцілаў, / Свет спрадвечны верных сіла! / Хрысце, Адкупіцель мілы, / просьбы выслухай чулліва.

Прыспеў: О Творца,
о Творца, о Творца!

2 Спачуваючы няшчасным, / што загінуць могуць з часам, / свет знямоглы Ты збаўляеш, / на судзе нас апраўдаеш.

3 Свет да вечару хіліўся, / як жаніх Ты нам з’явіўся, /
выйшаў з лона Дзевы-Маці / Ты ў вобразе дзіцяці.

4 Прад магутнай моцай Божай, / схіліць голаў вернік кожны. / Неба і зямлі стварэнні / хай прарочаць у натхненні.

5 Хай Табе, наш Хрысце мілы, / Валадару справядлівы, /  і Айцу і Духу Творцу, / хай хвала гучыць бясконца.
1 Gott, heilger Schöpfer aller Stern, / erleucht uns, die wir sind so fern, dass wir erkennen Jesus Christ, / der für uns Mensch geworden ist.

[Kehrvers: O Schöpfer,
o Schöpfer, o Schöpfer
]
 
2 Denn es ging dir zu Herzen sehr, / da wir gefangen waren schwer und sollten gar des Todes sein; / drum nahm er auf sich Schuld und Pein.
 
3 Da sich die Welt zum Abend wandt, / der Bräut’gam Christus ward gesandt. / Aus seiner Mutter Kämmerlein ging er hervor als klarer Schein.
 
4 Gezeigt hat er sein groß Gewalt, / dass es in aller Welt erschallt, / sich beugen müssen alle Knie / im Himmel und auf Erden hie.
 
5 Lob, Preis sei, Vater, deiner Kraft / und deinem Sohn, der all Ding schafft, / dem heilgen Tröster auch zugleich / so hier wie dort im Himmelreich. [Amen.]
Паэтычны пераклад Conditor alme siderum і музыка: Валерый ШматText: Thomas Müntzer 1524 nach dem Hymnus “Conditor alme siderum” 10. Jh.

Begrüßung durch Domgemeinde (Domprediger Müller) DE / BY

Begrüßung durch die EKD (Bischöfin Bosse-Huber) DE / BY

Choral EG 361, 1.6.7 (Befiehl du deine Wege / Давер свае турботы)

1 Befiehl du deine Wege und was dein Herze kränkt / der allertreusten Pflege des, der den Himmel lenkt. / Der Wolken, Luft und Winden gibt Wege, Lauf und Bahn, / der wird auch Wege finden, da dein Fuß gehen kann.

6 Hoff, o du arme Seele, hoff und sei unverzagt! / Gott wird dich aus der Höhle, da dich der Kummer plagt, / mit großen Gnaden rücken; erwarte nur die Zeit, / so wirst du schon erblicken die Sonn der schönsten Freud.

7 Auf, auf, gib deinem Schmerze und Sorgen gute Nacht, / lass fahren, was das Herze betrübt und traurig macht; / bist du doch nicht Regente, der alles führen soll, Gott sitzt im Regimente und führet alles wohl.
1 Давер свае турботы, усякую бяду / Таму, Каторы зоркам указвае хаду, / дае кірунак хмарам, паветру і вадзе, /Ён шлях табе пакажа, дарогу пракладзе.

6 Душа мая, не бойся, і не губляй спадзеў, /Твой Бог цябе не кіне ніколі ў злыбядзе, / без межаў Яго ласка, бясконцая любоў / наблізіць час, калі ты пабачыш сонца зноў.

7 Пакінь свой боль і смутак, турботы ўсе забудзь, / яны вярэдзяць сэрца і не даюць заснуць; / не чалавек сусветам кіруе ўсё адно, / а Бог сядзіць на троне, трымаючы стырно.
Text: Paul Gerhardt 1643Паэтычны пераклад: Наталля Васілевіч

Psalm 84 (85)

Du hast wieder Gefallen gefunden, HERR, an deinem Land, du hast Jakobs Unglück gewendet.
Du hast deinem Volk die Schuld vergeben, all seine Sünden zugedeckt.
Du hast zurückgezogen deinen ganzen Grimm, du hast dich abgewendet von der Glut deines Zorns.
Wende dich uns zu, du Gott unsres Heils, lass von deinem Unmut gegen uns ab!
Willst du uns ewig zürnen, soll dein Zorn dauern von Geschlecht zu Geschlecht?
Willst du uns nicht wieder beleben, dass dein Volk an dir sich freue?
Lass uns schauen, HERR, deine Huld und schenk uns dein Heil!
Ich will hören, was Gott redet: Frieden verkündet der HERR seinem Volk und seinen Frommen, sie sollen sich nicht zur Torheit wenden.
Fürwahr, sein Heil ist denen nahe, die ihn fürchten, seine Herrlichkeit wohne in unserm Land.
Es begegnen einander Huld und Treue; Gerechtigkeit und Friede küssen sich.
Treue sprosst aus der Erde hervor; Gerechtigkeit blickt vom Himmel hernieder.
Ja, der HERR gibt Gutes und unser Land gibt seinen Ertrag.
Gerechtigkeit geht vor ihm her und bahnt den Weg seiner Schritte.
Ты, Госпадзе, з’явіў ласку зямлі Тваёй, вярнуў з палону Якава.
Ты адпусціў беззаконні людзей Тваіх, пакрыў усе грахі іх.
Ты стрымаў лютасць Тваю, суняў люты гнеў Твой.
Аднаві нас, Божа збаўлення нашага, стрымай абурэнне Тваё на нас.
Няўжо будзеш вечна гневацца на нас, доўжыць гнеў твой з роду ў род?
Няўжо ж зноў не ажывіш нас, каб людзі Твае цешыліся ў Табе?
З’яві нам, Госпадзе, міласэрнасць Тваю і дай нам Тваё збаўленне.
Паслухаю, што кажа Госпад Бог; Ён абвяшчае мір людзям Сваім і святым Сваім, і ўсім, што ў сэрцах сваіх навернуцца да Яго.
Блізкае збаўленне Ягонае да тых, што баяцца Яго, каб слава Ягоная пасялілася ў нашай зямлі.
Міласэрнасць і праўда сустрэнуцца, справядлівасць і мір абдымуцца.
Праўда на зямлі з’явіцца і справядлівасць сыдзе з нябёсаў.
Бо Госпад пашле даброты і зямля наша дасць плод свой.
Справядлівасць пойдзе перад Ім, а следам за Ім пойдзе збаўленне.

Evangelium (Matthäus 5,1-12 / Мацьвея 5, 1-12)

Als Jesus die vielen Menschen sah, stieg er auf den Berg. Er setzte sich und seine Jünger traten zu ihm. Und er öffnete seinen Mund, er lehrte sie und sprach: Selig, die arm sind vor Gott; denn ihnen gehört das Himmelreich. Selig die Trauernden; denn sie werden getröstet werden. Selig die Sanftmütigen; denn sie werden das Land erben. Selig, die hungern und dürsten nach der Gerechtigkeit; denn sie werden gesättigt werden. Selig die Barmherzigen; denn sie werden Erbarmen finden. Selig, die rein sind im Herzen; denn sie werden Gott schauen. Selig, die Frieden stiften; denn sie werden Kinder Gottes genannt werden. Selig, die verfolgt werden um der Gerechtigkeit willen; denn ihnen gehört das Himmelreich. Selig seid ihr, wenn man euch schmäht und verfolgt und alles Böse über euch redet um meinetwillen. Freut euch und jubelt: Denn euer Lohn wird groß sein im Himmel. So wurden nämlich schon vor euch die Propheten verfolgt.Убачыўшы люд, Ён узышоў на гару; і калі сеў, прыступілі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны Свае, Ён вучыў іх, кажучы: Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсьць Царства Нябеснае. Шчаслівыя тыя, што плачуць, бо яны суцешацца. Шчаслівыя лагодныя, бо яны ўспадкуюць зямлю. Шчаслівыя тыя, хто жадае і прагне праўды, бо яны насыцяцца. Шчаслівыя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць. Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць. Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца. Шчаслівыя гнаныя за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябеснае. Шчаслівыя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць і ўсякім словам ліхім несправядліва зьневажаць за Мяне. Радуйцеся і весялецеся, бо ўзнагарода ваша вялікая на нябёсах. Так гналі прарокаў, што былі перад вамі.

Predigt (Erzbischof Koch) DE / BY

Chor: Дай, добры Божа / Gib, gütiger Gott

1 Дай, добры Божа, зару й сонца бачыць, / Тваёю ласкай захавай ад грэху. / К Табе ўздыхае маё сэрца, плачыць, / дай ў Тваёй сіле мне знайсці суцеху.

3 Табе малюся, Божа міласцівы; / дай мне пабачыць свет Твой найяснейшы, / Цябе Самога і ўсе ў небе дзівы, / на векі вечны, Божа наймілейшы.

5 Будзь хвала Богу, Тройцы ўсемагутнай / і жыватворчай, вечнай назаўсёды, / і нераздзельнай, і адзінасутнай; / у Божай моцы знак любові, згоды.
1 Gib, gütiger Gott, dass wir Morgenrot und Sonne sehen, / mit Deiner Gnade bewahre uns vor Sünde. / Zu Dir seufzt und weint mein Herz; / gib, dass ich Trost in Deiner Kraft finde.

3 Zu Dir bete ich, erbarmungsvoller Gott; / gib, dass ich Dein hellstes Licht sehe, / Dich Selbst und alle Wunder im Himmel, / auf ewige Zeiten, o liebster Gott.

5 Sei Lob dem Gott, der allmächtigen Dreieinigkeit, / der lebensspendenden, der ewigen für immer / und unteilbaren, der wesensgleichen; / in Gottes Kraft ist der Liebe, des Friedens Zeichen.
Тэкст: а. Язэп Германовіч паводле св. Кірыла ТураўскагаÜbersetzung: Anna Nötzel

Erzpriester Constantin Miron (ACK): Was bedeuten die Ereignisse in Belarus für die Ökumene? DE / BY

Abkündigung der Kollekte

Fürbitten für Belarus

Wir kommen zu Dir, allmächtiger Herr und Gott, der Du der Gott des Friedens bist, wir bringen vor dich das Land Belarus.

Alle: Wir wollen das Salz und Licht dieser Welt sein!

Bitte beende die Gewalt, stehe den Geschädigten bei, aber gib ihnen auch die Kraft, den Tätern zu vergeben.

Wir wollen das Salz und Licht dieser Welt sein!

Beende den Hass und schenke stattdessen gegenseitige Achtung.

Wir wollen das Salz und Licht dieser Welt sein!

Gib all denen Weisheit, Besonnenheit und das Geschenk der Einheit, die über die Zukunft von Belarus entscheiden werden.

Wir wollen das Salz und Licht dieser Welt sein!

Wir vertrauen dir all jene an, die sich sozial engagieren und ihr Leben oder ihre Gesundheit riskieren.

Wir wollen das Salz und Licht dieser Welt sein!

Bitte tröste diejenigen, die ihre Angehörigen während der Proteste verloren haben, achte auf diejenigen, deren Angehörige verschwunden sind, und stärke diejenigen, die körperlich und geistig gebrochen wurden.

Wir wollen das Salz und Licht dieser Welt sein!

Gewähre unserem Land Freiheit, Gerechtigkeit und Frieden, Herr, und mache uns sensibel für menschliches Leid, Ungerechtigkeit und Böses, damit wir entsprechend unseren Möglichkeiten richtig reagieren können.

Wir wollen das Salz und Licht dieser Welt sein!

Quelle: vom polnischen Ökumenischen Rat (Bischof Samiec) wurde das beigefügte Gebet übermittelt, es ist das Gebet für Belarus nach den Worten der lutherischen Gemeinde in Białystok (Ostpolen). 
Прыходзім да Цябе, Госпадзе Усемагутны і Божа, бо Ты ёсць Бог міру, мы прыносім перад Табой краіну Беларусь.

Усе: Мы хочам быць соллю ды святлом свету!

Молім Цябе, пакладзі канец гвалту, дапамажы пацярпелым, і дай ім сілы, каб прабачыць злачынцам.

Мы хочам быць соллю ды святлом свету!

Пакладзі канец нянавісці і дай замест яе ўзаемную павагу.

Мы хочам быць соллю ды святлом свету!

Дай усякай мудрасці, разважлівасці ды еднасці тым, ад каго залежыць вырашэнне лёсу Беларусі.

Мы хочам быць соллю ды святлом свету!

Мы даручаем Табе ўсіх, хто займаецца сацыяльнай дапамогай і рызыкуе сваім жыццём і здароўем.

Мы хочам быць соллю ды святлом свету!

Молім Цябе, суцеш усіх, хто згубіў сваіх родных у час пратэстаў, чые родныя зніклі, і ўмацуй тых, хто фізічна і душэўна надламаны.
 
Мы хочам быць соллю ды святлом свету!

Падай нашай краіне свабоду, справядлівасць і мір, Госпадзе, і зрабі нас адчувальнымі да чалавечых пакутаў, несправядівасці і злу, каб мы ў адпаведнасці са сваімі магчымасцямі маглі паступаць слушна.  

Мы хочам быць соллю ды святлом свету!

 
 Гэта малітва была перададзена Экуменічнай радай Польшчы (біскуп Самец), гэта малітва за Беларусь лютэранскай супольнасці ў Беластоку (Падляшша).

EG 16, 1.4-5 (Die Nacht ist vorgedrungen / Міне пара начная)

1 Die Nacht ist vorgedrungen, der Tag ist nicht mehr fern! / So sei nun Lob gesungen dem hellen Morgenstern! / Auch wer zur Nacht geweinet, der stimme froh mit ein. / Der Morgenstern bescheinet auch deine Angst und Pein.

4 Noch manche Nacht wird fallen auf Menschenleid und -schuld. / Doch wandert nun mit allen der Stern der Gotteshuld. / Beglänzt von seinem Lichte, hält euch kein Dunkel mehr, / von Gottes Angesichte kam euch die Rettung her.

5 Gott will im Dunkel wohnen und hat es doch erhellt. / Als wollte er belohnen, so richtet er die Welt. / Der sich den Erdkreis baute, der lässt den Sünder nicht. / Wer hier dem Sohn vertraute, kommt dort aus dem Gericht.
1 Міне пара начная, прыйдзе світання час, / і зорка-мілавіца святлом асвеціць нас. / Хвалу ёй заспяваем, хто плакаў па начах, / развее зорка цемру, суцішыць боль і страх.

4 І колькі яшчэ будзе пакутлівых начэй, / ды зорка ласкі Божай гарыць усё ярчэй, / яна начную цемру развее пакрысе / нам Божае аблічча ратунак прынясе.

5 Бог выбраў жыць у цемры, каб цемру асвяціць, / з любоўю, а не з помстай Ён будзе свет судзіць. / Ён грэшніка ратуе, збаўлення творыць цуд, / хто Сыну давярае, той не ідзе на суд.
Text: Jochen Klepper 1938Паэтычны пераклад: Наталля Васілевіч

Fürbitten

Скажам усе, ад усяго нашага сэрца і ўсёй душы нашай скажам: Gospodi pomiluj

Ты – князь міру, Госпадзе, і дабравесце Тваё – дабравесце міру. Сапраўдны мір надыходзіць, калі на зямлі пануюць свабода, справядлівасць, праўда і любоў, калі захоўваецца годнасць чалавечай асобы, створанай на Твой вобраз і Тваё падабенства, а гэта немагчыма без чалавечага су-дзеяння Табе. Вядзі нас, Госпадзе, шляхам да Царства Твайго – кожнага паасобку і ўсіх разам, у нашых сем’ях, сяброўскіх гуртках, у рэлігійных, прафесійных, лакальных супольнасцях, вядзі таксама і нашых лідараў, увесь наш народ і ўсё чалавецтва.

Gospodi pomiluj, schenk’ uns Frieden, Herr!

Твой подых, Госпадзе, – гэта подых свабоды; Ты стаіш на баку прыгнечаных, а не прыгнятальнікаў. Молімся Табе, вызвалі нас ад любога гвалту і прыгнёту – сацыяльнага, эканамічнага, культурнага, палітычнага прыгнёту, якія ёсць прыгнётам граху, і не дай нам ужываць сваю свабоду дзеля злога і дзеля заняволення іншага.

Dir wolln wir vertrauen, schenkuns Frieden, Herr!

Твае суды, Госпадзе, справядлівыя; Ты любіш тых, хто чыніць справядлівасць! Мы молімся Табе, дай нам сумленне і розум, каб адрозніць дабро ад зла, праўду ад няпраўды, і ўмацуй нас у жаданні змагацца за справядлівасць; дай нам адвагу дабівацца справядлівасці, адстойваць праўду, узвышаць свой голас супраць несправядлівасці, бо несправядлівасць абражае Цябе.

Lasst uns daran bauen, schenk’ uns Frieden, Herr!

Молімся Табе, Госпадзе, за беларускія цэрквы і за тое, каб яны ўсведамлялі сваю місію; молімся за духоўных лідараў, за епіскапаў і святароў, за кожнага верніка, за тое, каб у еднасці, салідарнасці і ахвярнасці, яны шукалі праўды Тваёй, выконвалі волю Тваю, каб яны былі супрацоўнікамі для Царства Твайго.
 
Weil wir dir vertrauen, schenk’ uns Frieden, Herr!
 
Молімся за кожнага, хто прайшоў праз гвалт, пагрозы, збіццё, зняволенне, прыніжэнне і катаванні, хто быў паранены, пашкодзіў здароўе і страціў працу, хто знаходзіцца пад пагрозай пераследу. Госпадзе, ацалі іх, умацуй іх, дай ім сілы пераадолець страх, пашлі ім падтрымку і дапамогу.
 
Frieden wolln wir schauen, schenk’ uns Frieden, Herr!
 
Молімся за душы тых, хто гвалтоўна знік і загінуў за гады дыктатуры – за Віктара Ганчара, Юрыя Захаранку, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, няхай яны знойдуць супакой, няхай праўда пра іх смерць адкрыецца і памяць іх будзе ўшанаваная; ацалі, Госпадзе, раны на сэрцах іх родных, блізкіх, сяброў і кожнага, каму баліць. Таксама молімся за тых, хто быў забіты ці загінуў у час пратэстаў і ў сувязі з імі – за Аляксандра Тарайкоўскага, Аляксандра Віхора, Арцёма Парукава, Канстанціна Шышмакова, Генадзя Шутава, Мікіту Краўцова, Рамана Бандарэнку, за іх сем’і, родных і блізкіх, а таксама за тое, каб больш ніводзін чалавек не страціў свайго жыцця, захавай, Госпадзе, і абарані.

Gospodi pomiluj, schenk’ uns Frieden, Herr, dir wolln wir vertrauen, schenk’ uns Frieden, Herr,

lasst uns daran bauen, schenk’ uns Frieden, Herr, weil wir dir vertrauen, schenk’ uns Frieden, Herr,

Frieden woll
n wir schauen, schenk’ uns Frieden, Herr, Gospodi pomiluj, schenkuns Frieden, Herr.
Lasset uns alle sprechen aus ganzem Herzen und ganzem Geiste, lasset uns sagen: Gospodi pomiluj (Kyrie eleison)

Du bist der König der Welt, Herr, und Dein Evangelium ist das Evangelium des Friedens. Der wahre Frieden kommt, wenn Freiheit, Gerechtigkeit, Wahrheit und Liebe herrschen, wenn die Menschenwürde geschützt wird, da Du ja den Menschen nach Deinem Bild und Gleichnis geschaffen hast. Jedoch ist dies ohne Zusammenarbeit mit Dir nicht möglich. Leite uns, Herr, auf dem Weg zu Deiner Königsherrschaft – jede Einzelne und jeden Einzelnen und alle zusammen: in unseren Familien, Freundschaftskreisen, in religiösen, beruflichen und örtlichen Zusammenhängen. Führe auch unser Volk und die ganze Menschheit. 

Gospodi pomiluj, schenk’ uns Frieden, Herr!

Dein Hauch, Herr, ist der Hauch der Freiheit. Du stehst auf der Seite der Unterdrückten und nicht auf der Seite der Bedrücker. Wir bitten Dich, befreie uns von jeder Art der Gewalt und Unterdrückung: von der sozialen, wirtschaftlichen, kulturellen, politischen Unterdrückung, die sündhaft ist, und gib uns, dass wir unsere Freiheit nicht für das Böse und die Unterjochung der Anderen verwenden. 

Dir woll’n wir vertrauen, schenk’ uns Frieden, Herr!

Dein Gericht, Herr, ist gerecht. Du liebst diejenigen, die Gerechtigkeit ausüben! Wir bitten Dich, gib uns jenes Gewissen und jene Vernunft, dass wir zwischen dem Guten und Bösen, zwischen Wahrheit und Lüge unterscheiden, und stärke uns in unserem Streben, für die Gerechtigkeit zu kämpfen. Gib uns Mut, Gerechtigkeit zu erlangen, für die Wahrheit einzutreten und unsere Stimme gegen Ungerechtigkeit zu erheben, denn Ungerechtigkeit beleidigt Dich.

Lasst uns daran bauen, schenk’ uns Frieden, Herr!

Wir beten zu Dir, Herr, für die Kirchen in Belarus, damit sie ihren Auftrag erkennen. Wir beten für ihre geistlichen Vorsteher, für ihre Bischöfe und Priester und alle Geistlichen, für jede Glaubende und jeden Glaubenden, damit sie Deine Wahrheit in Eintracht, Solidarität und Hingabe suchen, Deinen Willen tun, damit sie Mitarbeiter an Deiner Königsherrschaft seien.

Weil wir dir vertrauen, schenk’ uns Frieden, Herr!

Wir beten für jede und jeden, die Gewalt, Bedrohung, Verprügeln, Einsperrung, Erniedrigung und Folterung erlebten, die verwundet wurden, in ihrer Gesundheit geschädigt wurden und ihre Arbeit verloren haben, für die, denen Strafverfolgung droht. Herr, heile sie, stärke sie, gib ihnen Kraft, ihre Angst zu überwinden, gewähre ihnen Unterstützung und Hilfe.

Frieden woll’n wir schauen, schenk’ uns Frieden, Herr!

Wir beten für die Seelen derer, die in Jahren der Diktatur gewaltsam verschwunden und verstorben sind – für Viktar Hanchar, Yury Zacharanka, Dmitry Zavadski – lass sie Frieden finden, lass die Wahrheit über ihren Tod aufgedeckt werden, lass uns ihrer gedenken. Heile, Herr, die Wunden in den Herzen ihrer Verwandten, Nächsten, Freunde und aller, die mit ihnen mitleiden. Wir beten auch für diejenigen, die während der Proteste getötet wurden oder umkamen –  für Aliaksandr Taraikouski, Aliaxandar Vihor, Artisom Parukau, Kanstantin Shyshmakou, Hienadz Shutau, Mikita Krautsou, Raman Bandarenka, für ihre Familien, Verwandten und Nächsten – und auch dafür, dass kein Mensch mehr sein Leben auf diese Weise verliert; behüte uns, Herr, und bewahre uns.

Gospodi pomiluj, schenk’ uns Frieden, Herr, dir woll’n wir vertrauen, schenk’ uns Frieden, Herr,

lasst uns daran bauen, schenk’ uns Frieden, Herr, weil wir dir vertrauen, schenk’ uns Frieden, Herr,

Frieden woll’n wir schauen, schenk’ uns Frieden, Herr, Gospodi pomiluj, schenk’ uns Frieden, Herr.

Vaterunser

Ойча наш, Які на Небёсах! Няхай свяціцца імя Тваё,
няхай прыйдзе Царства Тваё,
няхай будзе воля Твая, як на небе, так і на зямлі.
Хлеб наш надзённы дай нам сёння.
І адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым.
І не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Бо Тваё ёсць Царства і сіла і слава навекі. Амінь.
Vater unser im Himmel,
geheiligt werde Dein Name,
Dein Reich komme,
Dein Wille geschehe, wie im Himmel, so auf Erden.
Unser tägliches Brot gib uns heute.
Und vergib uns unsere Schuld, wie auch wir vergeben unseren Schuldigern.
Und führe uns nicht in Versuchung, sondern erlöse uns von dem Bösen.
Denn Dein ist das Reich und die Kraft und die Herrlichkeit in Ewigkeit. Amen.

Segen

Im Anschluss an den Segen verlassen die Liturgen den Altarraum

Hymnus “Магутны Божа” / “Mächtiger Gott” (Chor)

Der 1943 von Natallia Arsieńnieva geschriebene Hymnus “Магутны Божа/Mächtiger Gott” ist zum Kennzeichen der Protestbewegung geworden. Das mehrfach als Nationalhymne von Belarus vorgeschlagene Lied wird in manchen Kirchen in Belarus am Ende des Gottesdienstes gesungen.

1 Магутны Божа, Уладар сусветаў, / вялікіх сонцаў і сэрц малых! / Над Беларусяй, ціхай і ветлай, / рассып праменні Свае хвалы.

2 Дай спор у працы, / штодзённай шэрай, / на лусту хлеба, на родны край, / павагу, сілу і веліч веры, / у нашу праўду, у прышласць дай!

3 Дай урадлівасць жытнёвым
нівам, / учынкам нашым пашлі ўмалот, / зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай, / краіну нашу і наш народ.
1 O mächtiger Gott! Herrscher der Welten, / der großen Sonnen, und der kleinen Herzen! / Über dem stillen und freundlichen Belarus / möge erstrahlen die Kunde deines Ruhms.

2 Schenke uns Erfolg bei den alltäglichen Mühen, / für die Scheibe Brot und für das Heimatland / gib uns Achtung, Kraft und großen Glauben / an unser Recht, an unsre Zukunft, schenke uns!

3 Schenke Fruchtbarkeit den Roggenfeldern, / lass uns den Lohn unserer Taten ernten! / Mache mächtig, mache glücklich / unser Land und unser Volk!

Liturgen: Bischöfin Petra Bosse-Huber (EKD), Erzbischof Heiner Koch (DBK), Erzpriester Radu Constantin Miron, Domprediger Thomas C. Müller.

Gebet für Belarus und Fürbitten: Präsidentin Cornelia Füllkrug-Weitzel (Brot für die Welt), Dr. Markus Ingenlath (Renovabis), Wolfgang Klose (ZdK), Vertreter des polnischen ökumenischen Rates, V. Anton Gelyasov, Yauheniya Danilovich, Alena Kharko, Anna Nötzel, Natallia Vasilevich

Im Anschluss:

Grußwort von Sviatlana Tsikhanouskaya EN / BY / RU

Präsident Lech Walesa im Gespräch mit Generalkonsulin Cornelia Pieper, Danzig, im November 2020 DE

Nachwort der Arbeitsgruppe «Christliche Vision» des belarusischen Koordinierungsrates DE / BY

Bilder auf Cover und Heftrücken: Andrei Strotsau (Minsk)

Website „Kirche und politische Krise in Belarus“ http://belarus2020.churchby.info