Царква і палітычны крызіс у Беларусі

На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да сайта Katolik.life. Яшчэ раней доступ да рэсурса быў заблакаваны ў Расіі.

На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да сайта Katolik.life. Яшчэ раней доступ да рэсурса быў заблакаваны ў Расіі.

На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да сайта Katolik.life. Яшчэ раней доступ да рэсурса быў заблакаваны ў Расіі.

Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал праекту. Адзначаецца, што


хаця прычыны афіцыйна ніхто не паведаміў, але яны для нас відавочныя — мы распавядаем не толькі пра пазітыў, але і пра закрыты Чырвоны касцёл, пра арышты святароў, пра тое, як вернікі перажываюць вайну.

Праект Katolik.life — прыватная каталіцкая ініцыятыва, мэта якой «адлюстроўваць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць» ува ўсёй разнастайнасці.

Паведамляецца, што «сайт у дні абнаўленняў звычайна наведвалі звыш 1000 чалавек у суткі. Многія нашы публікацыі перадрукоўвалі свецкія СМІ, прычым, нават дзяржаўныя». Досыць часта і «Хрысціянская візія» карысталася інфармацыяй katolik.life, зважаючы на высокі прафесіянальны ўзровень рэсурса і аб’ектыўнасць падачы інфармацыі на ім.

Праект працягне сваю дзейнасць і далей, толькі чытаць публікацыі на сайце У Беларусі і Расіі можна будзе толькі праз VPN, дзеля чаго даюцца адпаведныя інструкцыі.

Улады імкнуцца да абмежаванняў аб’ектыўнай і альтэрнатыўнай інфармацыі датычна жыцця царкоўных супольнасцяў, уціску супраць іх, рэпрэсій супраць святароў і вернікаў — ці блакуючы доступ да іх з Беларусі, ці дадаючы іх у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Мы вядзем маніторынг такіх выпадкаў.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава