Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Месяц таму здарыўся пажар у Будславе: дайджэст падзей гэтага часу

Месяц таму здарыўся пажар у Будславе: дайджэст падзей гэтага часу

Месяц таму здарыўся пажар у Будславе: дайджэст падзей гэтага часу
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Роўна месяц таму, 11 траўня 2021 года, адбыўся пажар у Будслаўскім нацыянальным санктуарыі — адной з найважнейшых каталіцкіх сьвятыняў Беларусі. Гэтая драматычная падзея ўразіла ня толькі каталіцкую супольнасьць, але і ўсё беларускае грамадства. Прыгадаем найбольш важныя падзеі гэтага месяца.

? Напачатку пажару вернікі і мясцовыя жыхары выратавалі з касьцёла абраз Маці Божай Будслаўскай і іншыя каштоўнасьці. Праз некалькі гадзін пажарнікі з падмацаваньнем з Менску здолелі спыніць полымя.

? На месца здарэньня прыехалі каталіцкія біскупы Беларусі. Адразу пачаўся збор сродкаў на аднаўленьне касьцёла. На першым этапе важную ролю ў каардынацыі збору ахвяраваньняў адыграў партал TUT.BY, за што яго каманьдзе пазьней асобна падзякаваў біскуп Аляксандр Яшэўскі. Словы падтрымкі беларускай каталіцкай супольнасьці скіраваў папа Францішак.

? Пажар у Будславе быў праінтэрпрэтаваны многімі вернікамі як сімвалічная падзея ў кантэксьце грамадска-палітычнага крызіса ў Беларусі. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў: «Перад абліччам будслаўскай трагедыі перапросім Бога за грахі нашага народа». Ксёндз Вячаслаў Барок у сваім разважаньні «Гарыць Беларусь» разглядае гэтае здарэньне ў адным шэрагу з гібельлю Вітольда Ашурка і Дзьмітрыя Стахоўскага, выкраданьнем Рамана Пратасевіча і гэтак далей.

? Будслаўская ікона Багародзіцы ўшаноўваецца таксама і ў Праваслаўнай Царкве, аднак афіцыйна БПЦ дагэтуль не выказвала словаў падтрымкі або прапановаў дапамогі. Мітрапаліт Веніямін у інтэрв’ю прапагандысту Маркаву сказаў: «Мы, праваслаўныя людзі, таксама з болем успрынялі бяду ў Будславе. Мы спадзяемся, што з дапамогаю дзяржавы гэты касьцёл будзе адноўлены». Тым часам евангельская «царква бяз сьцен» «Новае Жыцьцё» зладзіла збор ахвяраваньняў на карысьць Будслава падчас вулічнай малітвы 23 траўня.

? Праз некалькі дзён пасьля падзеі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ахвяраваныя сродкі «забяруць і падзеляць у Польшчы» і што «без дзяржавы яны ні чарта ня зробяць усё роўна». Тым ня менш Касьцёл і валанцёры самастойна зрабілі асноўную частку тэрміновых працаў, а спецыялісты «Будрэканструкцыі» далучыліся толькі праз тыдзень. 19 траўня Будслаў наведаў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.

? На дадзены момант над касьцёлам усталяваны часовы металічны дах, робяцца спробы ўмацаваць цагляны купал, які рызыкуе абваліцца. Сабрана каля 735000 беларускіх рублёў, збор ахвяраваньняў працягваецца. Традыцыйны Будслаўскі фэст адбудзецца 2-3 ліпеня.

Хрысціянская Візія


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава