Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны арыштаваны на 10 содняў

Ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны арыштаваны на 10 содняў

Ксёндз Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны арыштаваны на 10 содняў

Учора мы паведамілі пра затрыманне пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне Докшыцкага раёна, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва — тое адбылося пазаўчора, 7 кастрычніка.

Цяпер вядомы вынік суда. Каталіцкаму святару далі 10 содняў па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ — распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Нагадаем, Віцебская вобласць з’яўляецца «лідарам» па затрыманнях каталіцкіх святароў. Усяго з 2020 г. праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз — з іх 13 з Віцебскай дыяцэзіі.

Фота: catholicnews.by


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава