Галава беларускага Касцёла ў вялікоднай казані тройчы ўзгадаў рэвалюцыю — і кожны раз станоўча


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Галава беларускага Касцёла ў вялікоднай казані тройчы ўзгадаў рэвалюцыю — і кожны раз станоўча
Па-першае, уваскрасэнне Госпада, якое і святкуецца Вялікднем, «спарадзіла адну з найпрыгажэйшых рэвалюцый у гісторыі, якая змяніла свет».
Па-другое, жыццё хрысціяніна, перажыўшага радасць ад усведамлення пра уваскрасенне Госпада, немагчыма без рэвалюцыі — штодзённай «рэвалюцыі любові».
У трэцяе ўжыванне слова мітрапаліт узгадаў навуковую рэвалюцыю — адкрыццё ў мінулым годзе кантраляванага тэрмаядзернага сінтэзу, што дае надзею на выраб штучнага сонца. Святар прывёў аналогію с Духоўным сонцам — невычэрпнай крыніцай духоўнай моцы, якой з’яўляецца ўваскрэслы Госпад.
???? Таму трэба звяртацца да яго, каб у час духоўнага крызісу не замерзнуць у холадзе граху і не заблукаць у яго цемры. Гэта імператыў свята Уваскрасення Хрыста.