Ці будзе касцёл у Бабруйску належаць вернікам?


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Партал 1387.by падрабязна разабраўся ў сітуацыі.
💬 “Вернікі будуць цягам шасці месяцаў плаціць арэнду, а пасля ўсё вернецца да статуса кво – горад перадасць касцёл у бязвыплатнае карыстанне, але не ва ўласнасць. Перспектыва афармлення ўласнасці зноў абяцаецца ў нейкім будучым часе, але без канкрэтыкі. То бок, па сутнасці, касцёл у Бабруйску як не належыў вернікам, так не будзе належыць і далей”, – даведаліся журналісты.
💬 “Перашкоды на шляху афармлення касцёлаў ва ўласнасць – гэта праява ціску на каталікоў у Беларусі, бо заканадаўства не перашкаджае спрошчаную перадачу ў валоданне – была б толькі добрая воля”.
Раім дэтальны разбор бабруйскіх журналістаў: “Ці будзе касцёл у Бабруйску належаць вернікам? Пакуль выглядае, што не ў бліжэйшым часе”.