Па-беларуску
Папа Рымскі нагадаў, што свабода друку спрыяе агульнаму дабру
Папа Леў XIV накіраваў ліст да рэдакцыі газеты La Repubblica, якая 14 студзеня адзначыла 50-годдзе. У сваім віншаванні Пантыфік пажадаў юбілярам «будаваць свабодную і адкрытую на дыялог камунікацыю, натхнёную пошукам праўды…». «Гэта сэнс свабоды друку: нягледзячы на разнастайнасць меркаванняў, пунктаў гледжання і культур, заўсёды дзейнічаць празрыста, карэктна і даваць магчымасць для дыялогу, які, калі не […]
АНОНС: 24 студзеня ў Парыжы адбудзецца беларускі калядны канцэрт
Беларускі хор Парыжа Paparats Kvietka запрашае на праграму «Каляды беларусаў» — літургічныя і традыцыйныя беларускія калядныя спевы. Дата і час: 24 студзеня, 15:30Месца: Cathédrale Saint-Stéphane (Мітраполія Грэка-Праваслаўнай Царквы ў Францыі), 7 Rue Georges Bizet, 75016 ParisУваход: бясплатны з магчымасцю пакінуць ахвяраванні Як дабрацца:Métro ligne 1 — George VMétro ligne 9 — Iéna / Alma-Marceau Беларуская […]
У кляштары, без тэлефонаў. Што з вызваленымі ксяндзамі – былымі палітзняволенымі
Katolik.life са спасылкай на вернікаў паведамляе, як справы ў вызваленых святароў Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча. Яны па-ранейшаму знаходзяцца ў Рыме – у адным з кляштараў. Ні яны самі, ні царкоўныя медыя афіцыйна не распавядаюць пра іх. Там у святароў няма тэлефонаў альбо іншых тэхнічных сродкаў сувязі. І пацвердзілася згадка пра іх «абет маўчання» – […]
«З Богам» — навагодняе віншаванне прадстаўнікоў дэмсіл Павел Севярынец завяршыў Божым дабраславеннем
У фінале навагодняга віншавання з удзелам Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, іншых прадстаўнікоў дэмсіл і вызваленых палітвязняў прагучалі і класічны заклік «Жыве Беларусь», і словы Паўла Севярынца, які ціха, але выразна сказаў: «З Богам». Далучаемся да гэтага Паўлава зычання «З Богам» і віншуем усіх нашых чытачоў з надыходам 2026 года!
Бывай, Мікіта!
Водгук ад нашага карэспандэнта Вячкі Драніка. 21 снежня раптоўна пакінуў гэты свет журналіст Мікіта Мелказёраў. Навіна аб гэтым сталася сапраўдным шокам для усіх, хто за апошнія 5 год глядзеў і слухаў беларускія інтэрнэт-медыя. Сярод якіх праект Мікіты “Жыццё-маліна” быў адным з самых заўважных, яркіх і паспяховых. І без якога ландшафт беларускага Ютуба ўявіць было ўжо амаль […]
Напярэдадні Раства стала вядома пра затрыманне праваслаўнага музыкі, які ствараў калядныя песні
«Наша Ніва» паведаміла пра затрыманне гусляра Алеся Чумакова. Яго абвясцілі членам «экстрэмісцкага фармавання» «Да Зораў». Па меркаванні КДБ, туды ўваходзяць ён, а таксама Сямён Малашэнкаў. Алесь Чумакоў — майстар-гусляр, адзін з музыкаў гурта «Стары Ольса», праваслаўны вернік. Сярод яго твораў ёсць і цыкл калядак.
Сведкі Іеговы паміж Масквой, Кіевам і Мінскам: «ціхая гавань» ці кантраляваны культ?
Пакуль у Расіі Сведкі Іеговы абвешчаныя экстрэмісцкай арганізацыяй, а ва Украіне іх караюць за адмову ад мабілізацыі, Беларусь на гэтым фоне выглядае параўнальна спакойнай тэрыторыяй: супольнасці тут афіцыйна існуюць, пра масавыя справы і затрыманні не чуваць. Але, як паказваюць сведчанні былых вернікаў, дзяржава ўжо шмат гадоў «ціха» абмяжоўвае рост канфесіі: праблемы з арэндай залаў, будаўніцтвам […]
«Тыя правілы, па якіх цябе змушаюць там жыць — гэта такі антыдэкалог»: як выглядае рэлігійнае жыццё палітвязняў
У калоніях і СІЗА Беларусі «галоўнай» робяць праваслаўную царкву, але нават да яе палітвязняў часта не дапускаюць: іх не пускаюць у храмы, забіраюць асабістыя Бібліі і рэлігійную літаратуру, а святароў іншых канфесій проста не пускаюць за муры. Пасля тэрактаў у Расіі адміністрацыя калоній узмацніла ціск на мусульман: іх раскідваюць па атрадах, рэгулярна правяраюць, фактычна прымушаюць […]
“Дзень правоў чалавека — напамін пра каштоўнасць асобы насуперак рэжымам”
10 снежня ў свеце адзначаюць Дзень правоў чалавека, але для Беларусі гэтая дата асабліва балючая: апошнія гады тут працягваецца глыбокі крызіс у сферы правоў і свабод, у тым ліку і для вернікаў і рэлігійных суполак. Як адзначае мадэратарка ініцыятывы «Хрысціянская візія» Наталля Васілевіч, выхад рэжыму Лукашэнкі з механізмаў ААН па абароне правоў чалавека пакінуў беларусаў […]