Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У магілёўскай калоніі палітвязняў не пускалі ў храм на святы і абмяжоўвалі доступ да кніг

У магілёўскай калоніі палітвязняў не пускалі ў храм на святы і абмяжоўвалі доступ да кніг

У магілёўскай калоніі палітвязняў не пускалі ў храм на святы і абмяжоўвалі доступ да кніг

Экс-палітвязень і праваслаўны вернік Сяргей Іванцоў распавёў для «Вясны», як у магілёўскай калоніі № 15 абмяжоўвалі рэлігійнае жыццё палітычных зняволеных. Яны маглі наведваць храм толькі тады, калі прыязджаў святар Мікалай, а на Раство ці Вялікдзень ім часам забаранялі гэта ў апошні момант. Сам Іванцоў змог прычасціцца толькі двойчы — першы раз пасля перапынку больш як у два гады.

Пры храме працавала бібліятэка з 300–400 кнігамі. Звычайныя зняволеныя маглі карыстацца ёю штодня, а палітычныя — толькі падчас прыезду святара.

Пазней адміністрацыя дазволіла палітвязням трымаць толькі дзве кнігі, забараніла літаратуру на польскай і англійскай мовах, а затым нават слоўнікі. Увосень 2025 года свабодны доступ да царкоўнай бібліятэкі ўвогуле скасавалі.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост