Па-беларуску
Папа абвесціў новых кардыналаў. Сярод іх іерархі, звязаныя з Беларуссю
Сёння пасля нядзельнай малітвы “Regina Coeli” пантыфік абвесціў прозвішчы новых пурпуратаў і дату кансісторыя, калі яны ўвойдуць у Калегію Кардыналаў. У спісе два былых нунцыі ў Беларусі – арцыбіскупы Клаўдыё Гуджэроцці і Аўгустына Маркетта. Арцыбіскуп Маркетта быў другім пасланнікам Святога Пасаду ў нашай краіне. Іерарх працаваў у Мінску з 1994 па 1999 гг. Менавіта пры […]
Грэка-каталіцкі святар Аляксандр Шаўцоў з Полацку на волі
Святар правёў у зняволенні агульны тэрмін 45 сутак, два адміністрацыйныя арышты запар, якія на яго наклалі за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП РБ).
Удзельнікі групы “Хрысціянская візія” выступілі на слуханнях у Еўрапарламенце (Брусэль)
У апошні дзень вясны ўдзельнікі групы “Хрысціянская візія” выступілі на слуханнях «Жыццё і вера ва ўмовах ціску: галасы палітвязняў і пераследуемыя беларускія хрысціянскія абшчыны» у Еўрапарламенце (Брусэль). Тэксты іх сведчанняў зараз можна прачытаць цалкам. Валерыя Чарнаморцава. Асабісты досвед даследчыцы беларускіх вязняў ГУЛАГа, якая сама была палітычнай зняволенай у 2022-2023 гг. BEL | EN Кс. Вячаслаў […]
Пра што казалі біскупы падчас будслаўскіх урачыстасцяў
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці шмат падбадзёрваў і акцэнтаваў на “беларускасці” католікаў у краіне. Біскуп Алег Буткевіч быў асцярожны ў выказваннях, але трапны. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі традыцыйна пералічваў прадстаўнікоў улады, якім хацеў падзякаваць. З 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Бусдлаўскай адбыліся штогадовыя ўрачыстасці, сёлета прымеркаваныя да юбілею 25-годдзя з часу каранацыі […]
Беларускі палітык з Польшчы абраны на пасаду Старшыні Міжнароднай асамблеі праваслаўя
На ХХХ сходзе Міжнарожнай асамблеі праваслаўя, якая аб’ядноўвае праваслаўных дэпутатаў з усяго свету, кіраўніком гэтай арганізацыі быў абраны Яўген Чыквін, дэпутат Польскага сейма. Яўген Чыквін – вядомы беларускі праваслаўны і палітычны дзеяч. Ён быў кіраўніком Кола праваслаўных тэолагаў праваслаўных тэалагічных і свецкіх школ, галоўным рэдактара часопіса Przegląd Prawosławny. Шматразова быў дэпутатам Польскага сейма, дзе прадстаўляў […]
Адбудзецца другая пілігрымка беларусаў замежжа
Група ізноў пешшу пройдзе 210 км за 7 дзён з Варшавы ў Кастамлоты. Сёлетняя тэма паломніцтва – “З Богам да Беларусі”. Удзельнікі групы прысвячаюць гэты шлях сваёй Бацькаўшчыне і малітве за яе ды распавядаюць пра Беларусь і беларусаў. Пілігрымка адбудзецца 22-29 ліпеня. Разам з паломнікамі будзе крочыць кс. Вячаслаў Барок. Больш інфармацыіinstagram.com/piligrymkabelarusaufacebook.com/piligrymkabelarusau Форма для запісуhttps://forms.gle/821npdWEQy3bUm8L8
Іваноў Ігар. Хрысціянская візія: Маніторынг парушэнняў правоў грамадзян і рэлігійных суполак і аб’яднанняў
Слуханні «Жыццё і вера ва ўмовах ціску: галасы палітвязняў і пераследуемыя беларускія хрысціянскія абшчыны». Брусэль, Еўрапарламент, 31.05.2023 г. Ігар Іваноў, выдаўца, чалец рабочай групы “Хрысціянская візія”. Калі група «Хрысціянская візія» абвясціла аб сваім стварэнні 9-га верасня 2020 года, праз месяц пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія выклікалі масавыя пратэсты і супраціўленне грамадзскай супольнасці, яна вызначыла […]
Кс. Вячаслаў Барок. Сітуацыя ў Каталіцкай Царкве ў Беларусі ў 2020-2023 гг. Гісторыя асабістага пераследу.
Слуханні «Жыццё і вера ва ўмовах ціску: галасы палітвязняў і пераследуемыя беларускія хрысціянскія абшчыны». Брусэль, Еўрапарламент, 31.05.2023 г. 1. Пра мяне Я з’яўляюся святаром дваццаць тры гады. Большую частку гэтага часу я быў у Беларусі. Я пабудаваў адну царкву, аднавіў і адрамантаваў яшчэ некалькі. Я актыўна займаўся евангелізацыяй: ужо больш за дзесяць гадоў дзеля гэтага […]
Валерыя Чарнаморцава. Асабісты досвед даследчыцы беларускіх вязняў ГУЛАГа, якая сама была палітычнай зняволенай у 2022-2023 гг.
Слуханні «Жыццё і вера ва ўмовах ціску: галасы палітвязняў і пераследуемыя беларускія хрысціянскія абшчыны». Брусэль, Еўрапарламент, 31.05.2023 г. Валерыя Чарнаморцава, чалец рабочай групы “Хрысціянская візія”. 1. На жаль, Беларусь сёньня – адзін вялікі канцлагер, рэстаўраваны маленькі ГУЛАГ ці, як сумна жартуюць, ЛУЛАГ. Як і ў савецкія часы, кожны чалавек унутры краіны можа быць гвалтоўна арыштаваны, […]