Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Беларускія грэка-каталікі ў Антвэрпэне збіраюць грошы на манумент у гонар Вітольда Ашурка.

Беларускія грэка-каталікі ў Антвэрпэне збіраюць грошы на манумент у гонар Вітольда Ашурка.

Placeholder

Беларуская грэка-каталіцкая царква ў Антвэрпэне (Бельгія) збіраецца ўшанаваць пакутніцкую смерць Вітольда Ашурка 21 траўня 2021 г. у турме, а таксама ягонае жыццё, высокае маральнае сведчанне і глыбокую каталіцкую веру.
Створаны ПРАЕКТ МАНУМЕНТУ ў выглядзе драўлянай ‘сцяны плачу’ вышынёй 2 метры, з выразаным у ёй шасціканцовым крыжам, да якой будуць прымацаваныя тры мармуровыя шыльды (гл. ілюстрацыі). Кошт складае 3500 еўра.
Паводле інфармацыі пробашча, а. Івана Майсейчыка, на дадзены момант ужо ахвяравана 310 еўра.

Публічная справаздача з пералікам імёнаў ахвярадаўцаў і памераў іхніх ахвяр будзе зроблена пасля ажыццяўлення праекту.

Ахвяраванні можна перасылаць на:
PayPal: belcarkva@gmail.com
Або на рахунак парафіяльнага некамерцыйнага аб’яднаньня МАРТЫРЫЯ (перакладаецца як МУЧАНІЦТВА або СВЕДЧАННЕ):
MARTYRIA VZW
Рахунак: BE56000418379588
Банк: Bpost bank
з указаннем рэферэнцыі/паведамлення:
Pamiaci Vitolda Ashurak


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава