Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Арцыбіскуп Станеўскі зняў кс. Лашука з пасады біскупскага вікарыя па справах будаўніцтва?

Арцыбіскуп Станеўскі зняў кс. Лашука з пасады біскупскага вікарыя па справах будаўніцтва?

Арцыбіскуп Станеўскі зняў кс. Лашука з пасады біскупскага вікарыя па справах будаўніцтва?

Партал Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што кс. Францішак Рудзь прызначаны новым біскупскім вікарыем па справах будаўніцтва і рамонту сакральных будынкаў. Пра лёс папярэдняга вікарыя не паведамляецца.

Кс. Ігар Лашук быў прызначаны біскупскім вікарыем па справах будаўніцтва ў красавіку 2022 г. Праз паўгады пасля гэтага прызначэння Папа Францішак надаў лукашэнкаўскаму бізнэсмэну Аляксандру Зайцаву тытул рыцара. Як стала пазней вядома — гэты тытул для Зайцава лабіраваў кс. Ігар Лашук за дапамогу ў будаўнічых праектах Касцёла.

Пасля гучнага расследавання Рабочага Руху ў якім тлумачыліся сувязі кс. Лашука і бізнэсмэна Аляксандра Зайцава, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія паведаміла, што «абставіны расследуюцца».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава