Арцыбіскуп Кандрусевіч: “Грамадства расколата”


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Іерарх звярнуўся да вернікаў з пасланнем на надыходзячы Адвэнт. Сярод іншага ён шмат увагі ўдзяліў ацэнцы сучаснага грамадска-палітычнага становішча. “Грамадства расколата. Свет знаходзіцца на парозе новай сусветнай вайны (…) Таму Адвэнт, які распачынаецца, і святы Божага Нараджэння будуць для нас складанымі”, – напісаў ён. Арцыбіскуп прыгадаў таксама сітуацыю з Чырвоным касцёлам і заклікаў да малітваў аб хутчэйшым аднаўленні набажэнстваў у зачыненым храме.
Мітрапаліт эмерыт згадаў таксама людзей, якія “церпяць з-за несправядлівасці, зняволення, хваробы, страты блізкіх і іншых нягодаў”. Ён заклікаў да салідарнасці з імі і да “матэрыяльнай і духоўнай падтрымкі”.
Працягваючы разважанне пра “справы гэтага свету”, арцыбіскуп напісаў што “неадэкватным з’яўляецца чалавек, які топіцца і не хапаецца за ратавальны круг, які яму кідаюць”. Нягледзячы на складанасць навакольнай рэчаіснасці, іерарх заклікаў “працягваць любіць Бога і бліжняга”.
Фота: catholic.by