Аляксандр Ждановіч — пра тэкст з батлейкі, у якім ёсць падабенства на падзеі 2020 года

«Крыху хуліганю і аднаго персанажа я раблю больш пазнавальным для задавальнення публікі, але каб і не рабіў, то ўсё было б зразумела»

Вядомы беларускі актор, праваслаўны вернік Аляксандр Ждановіч даў шчымлівае і шчырае інтэрв’ю, у якім расказвае і пра свой цяперашні рэлігійны вопыт:

Рэлігія — калі б людзі жылі сапраўды так. Я доўгі час быў веруючым чалавекам, наведваў храмы. І такія балючыя рэчы адбываюцца для мяне. Расчараванні — не ведаю як і сказаць. Я разумею, што інстытут царквы павінен быць. Але я пабачыў, што людзьмі проста маніпулююць з дапамагай высокіх, важных рэчаў. І яны разварочваюцца на 180 градусаў, дабро становіцца злом.